Вы тут

Віктар Ганчарэнка шкадуе пра свае ўцёкі ў Беларусь

Віктар Ганчарэнка / twitter.com/pfc_cska

Беларускі футбольны спецыяліст Віктар Ганчарэнка шкадуе пра свае ўцёкі ў Беларусь з Расіі. Пасля разгромнага паражэння (0:4) у расійскай прэм'ер-лізе ЦСКА ад "Зеніта" ён нібыта напісаў заяву аб звальненні і з'ехаў. Без галоўнага трэнера армейцы згулялі ўнічыю 0:0 з маскоўскім "Дынама". Аднак Ганчарэнка ўжо праз некалькі дзён вярнуўся ў Маскву. Пад яго кіраўніцтвам ЦСКА абыграў маскоўскі "Спартак" — 2:0.

"Калі каманда перамагла, значыць гэта пайшло на карысць, кажа Віктар Ганчарэнка пра сваю часовую адсутнасць. — Я пашкадаваў аб сваім учынку вельмі хутка і прынёс свае прабачэнні вельмі хутка... У мяне часам зашкальваюць эмоцыі, гэта я прызнаю, але я хачу працаваць далей".

Армейцы займаюць пятае месца ў расійскай прэм'ер-лізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.