Вы тут

Віктар Бабарыка: мяне нават стоячы спрабуюць абмежаваць у чытанні

Віктар Бабарыка / З архіву БЕЛТА

Палітвязень Віктар Бабарыка ў лісце да дачкі напісаў, якія ўмовы ствараюць для яго ў наваполацкай калоніі. Ён тлумачыць, чаму "поспехаў у чытанні" ў яго "не вельмі шмат". Высвятляецца, што Бабарыку "спрабуюць абмежаваць у чытанні" нават стоячы.

"Раней можна было хоць пад дахам стаяць, а цяпер патрабуюць выходзіць на вуліцу, і калі ідзе дождж або снег, не пачытаеш нават у становішчы "ламавога каня", — піша палітвязень. — Так што яшчэ мінус хвілін па 15 з магчымасці чытання. Але ж дождж і снег не кожны дзень ідуць. Таму чытаю :)".

Віктар Бабарыка таксама піша, што паспявае чытаць толькі часопісы і газеты. "Кнігі не вельмі заходзяць, — працягвае ён расказваць пра сваё жыццё. — З апошняга прачытаў "Сабакі Еўропы" [Альгерда Бахарэвіча]. Выдатна, што ў Беларусі сталі з'яўляцца такія аўтары і таксама трэндавыя творы".

"Архіпелаг ГУЛАГ" Аляксандра Салжаніцына Бабарыка назваў "цяжкаватай для чытання кнігай", але адзначыў паралелі паміж сталіншчынай і цяперашняй рэчаіснасцю ў РБ.

Летам 2021 года экс-банкір і папулярны апазіцыйны палітык быў асуджаны на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.