Відэаагляд матчаў 9-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Нагадаем, што "Шахцёр" і БАТЭ згулялі ўнічыю — 0:0. З такім жа лікам скончылася сустрэча мінскага "Дынама" з мазырскай "Славіяй". Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" саступіла бабруйскай "Белшыне" — 0:1, а футбалісты "Гомеля" атрымалі перамогу над гродзенскім "Нёманам" — 2:0. "Дняпро" (Магілёў) і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0, а наваполацкі "Нафтан" і "Мінск" — 1:1.
 

Турнірную табліцу чэмпіянату вышэйшай лігі ўзначальвае салігорскі "Шахцёр", які мае 20 ачкоў. За ім ідуць БАТЭ (17) і мінскае "Дынама" (16 ачкоў).

Матчы 10-га тура пройдуць 22 і 24 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі