Відэа, як БАТЭ стартаваў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з перамогі

Відэа, як БАТЭ стартаваў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з перамогі

БАТЭ стартаваў у 2-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў з перамогі. У аўторак барысаўчане выйгралі на сваім полі ў фінскага СІКа з лікам 2:0. На 32-й хвіліне забіў Юрый Кендыш, а на 68-й — Віталь Радзівонаў.

Каманда Аляксандра Ермаковіча мела перавагу на працягу ўсяго матчу, а ў яго пачатку — падаўляючую. Аднак рэалізацыя галявых момантаў барысаўчан падвяла, забіць удалося толькі двойчы. Той жа Ігар Стасевіч у другім тайме не забіў пасля выхаду сам на сам з брамнікам гасцей (гл. трэцяе відэа).

Фіны атакавалі мала, але некалькі момантаў мелі. А на 60-й хвіліне памыліўся абаронца Віталь Гайдучык, у выніку фін біў у пустую браму, але той жа Гайдучык адбіў мяч (гл. другое відэа). На матчы прысутнічалі 9247 гледачоў.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Верамко (першы матч брамніка пасля вяртання ў каманду), Гайдучык, Карніцкі (Гвілія, 84 — дэбют за БАТЭ грузінскага легіянера), Пік, А. Валадзько (Іваніч, 74), Жаўнерчык, Стасевіч, Палякоў, Кендыш, Гардзяйчук (Рыас, 68), Радзівонаў.

Матч каманд у Фінляндыі пройдзе 19 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі