Відэа: амурскія тыгры разбілі квадракоптар, які іх здымаў

Відэа: амурскія тыгры разбілі квадракоптар, які іх здымаў

У інтэрнэце набірае папулярнасць відэаролік, на якім зафіксаваная пагоня амурскіх тыграў за квадракоптарам. Здарэнне адбылося на паўночным усходзе Кітая ў нацыянальным парку Хэндаохэцзы. 

Тыгры гэтага нацянальнага парку нядаўна атрымалі вядомасць праз тое, што вельмі растаўсцелі. Карыстальнікі інтэрнэту папракалі наглядчыкаў за няўважлівае стаўленне да жывёлаў. Тыя вырашылі дапамагчы драпежнікам скінуць лішнюю вагу з дапамогай дрона, пішуць замежныя СМІ. 

Калі тыгры заўважылі робата, то пачалі паляванне на яго. Урэшце аднаму з іх удалося збіць квадракоптар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі