Відэа валявой перамогі "Баварыі" над "Ювентусам"

Відэа валявой перамогі "Баварыі" над "Ювентусам"

У сераду прайшлі апошнія два матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Мюнхенская "Баварыя", пасля гасцявой нічыі 2:2 з "Ювентусам", на сваім полі на 28-й хвіліне ўжо прайгравала з лікам 0:2. Роберт Левандоўскі забіў першы гол толькі на 73-й хвіліне, а Томас Мюлер зраўняў лік на 91-й. У дадатковы час "Баварыя" забіла яшчэ два галы і вырвала перамогу — 4:2.

"Барселона" выйграла ў "Арсенала" і на сваім полі — 3:1 (у гасцях — 2:0). У гаспадароў поля галы на рахунку Неймара, Суарэса і Месі.

Такім чынам, у 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйшлі тры каманды з Іспаніі ("Барселона", мадрыдскі "Рэал" і "Атлетыка"), два нямецкія клубы ("Баварыя" і "Вольфсбург"), па адной камандзе з Партугаліі ("Бенфіка"), Англіі ("Манчэстар Сіці") і Францыі (ПСЖ). Лёсаванне пройдзе ў пятніцу, 18 сакавіка, у Ньёне. Чвэрцьфіналы пройдуць у красавіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі