Вы тут

Відэа першага запуску ракеты-носьбіта з касмадрома "Усходні"

28 красавіка адбыўся першы запуск ракеты-носьбіта "Саюз-2.1а" з касмадрома "Усходні" ў Амурскай вобласці Расіі. Ён быў паспяховым. На арбіту былі выведзеныя тры спадарожнікі, яны ўжо выйшлі на сувязь, паведамляе "Раскосмас".

За стартам асабіста назіраў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які прыехаў яшчэ напярэдадні. Першы старт з "Усходняга" быў запланаваны на 27 красавіка, але быў перанесены праз збой аўтаматычнай сістэмы. Пуціну давялося пачакаць.

Адзначаецца, што "Усходні" — першы нацыянальны расійскі касмадром грамадзянскага прызначэння. Ён дазволіць забяспечыць Расіі незалежны доступ у касмічную прастору.