Відэа: нелегальных мігрантаў суправаджае транспарт беларускіх памежнікаў
Відэа каля мяжы Беларусі і Літвы знялі супрацоўнікі агенцтва Еўрапейскага Саюза па бяспецы знешніх межаў Frontex.
Літоўскія ўлады сцвярджаюць, што знялі на відэа машыну беларускіх памежнікаў побач з мігрантамі, якія ідуць да мяжы Беларусі і Літвы.
Прадстаўнікі агенцтва ЕС па бяспецы знешніх межаў Frontex, патрулюючы мяжу на верталёце, зафіксавалі групу ўцекачоў, якіх суправаджаў аўтамабіль. Ён падобны ды тых, якія выкарыстоўваюцца беларускімі памежнікамі.
У каментары delfi.lt прэс-сакратар Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рокас Пукінскас пацвердзіў, што мінулай ноччу ў Беларусь вярнулі некалькі груп мігрантаў. Памежнікам дапамагалі супрацоўнікі ваеннай паліцыі і кінолагі з сабакамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.