Вы тут

Памежнікі Літвы выправадзілі ў Беларусь некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў

Форма літоўскага памежніка / Reuters

Літоўскія памежнікі не прапусцілі праз мяжу і выправадзілі назад у Беларусь некалькі груп нелегальных мігрантаў. 

"У Свянцянскім, Шальчынінкскім і Ігналінскім раёнах былі затрыманыя пры спробе перайсці мяжу і дэпартаваныя ў Беларусь некалькі дзесяткаў чалавек", — перадае ТАСС словы намесніка міністра ўнутраных спраў Арнольдаса Абрамавічуса.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні літоўскія памежнікі атрымалі дазвол на вяртанне нелегальных мігрантаў назад у Беларусь. Такое рашэнне літоўскія ўлады прынялі на фоне беспрэдэнтнай нелегальнай міграцыі з боку Беларусі. Афіцыйная Вільня вінаваціць беларускія ўлады ў арганізацыі нелегальнай міграцыі і называе яе актам гібрыднай агрэсіі. З ацэнкамі Літвы пагаджаецца і афіцыйны Брусель.

Ад пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя 4026 нелегальных мігрантаў. Гэта амаль у 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020-ы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.