Відэа і фота кітайскіх кабрыялетаў, якія будуць на парадзе ў Мінску

У Беларусь з Кітая прывезлі на самалёце два эксклюзіўныя кабрыялеты, вырабленыя на базе FAW HongQi L5 ("Чырвоны сцяг"). Яны прадастаўленыя ў якасці бязвыплатнай ваеннай дапамогі і возьмуць удзел у ваенным парадзе ў гонар юбілея Перамогі. А пакуль аўтамабілі знаходзяцца ў часовай зоне мытнага кантроля. Там жа і новыя легкавікі ды пазадарожнікі, якія таксама перададзеныя для патрэб Узброеных сілаў Беларусі.

Як піша "Белорусская военная газета" ("Во славу Родины"), кітайскі кабрыялет можа замяніць ГАЗ-14 "Чайка", на якім традыцыйна з'яўляецца на парадзе яго камандуючы. Адзначаецца, што аналагаў гэтаму аўтамабілю ў свеце няма. Спачатку планавалася, што кабрыялет будзе выраблены ў адзіным асобніку і яго будуць выкарыстоўваць лідары КНР. Ён — самы дарагі ў гісторыі аўтапрамысловасці Кітая.

У кабрыялеце сучасная вадкакрысталічная панэль прыбораў, аўтаматычная скрынка пераключэння перадач, якасная аўдыёсістэма з маніторам і CD-чэйнджарам, круіз-кантроль. Аздабленне салона выканана з якасных матэрыялаў — светлай скуры і паліраваных драўляных панэляў. Адлегласць ад задняга шэрагу сядзенняў да пярэдняга такое, што там смела можна ставіць яшчэ адзін шэраг крэслаў.

Даўжыня кабрыялета — 5.555 мм, шырыня — 2.018 мм, вышыня — 1.578 мм (па стойцы лабавога шкла), колавая база — 3.435 мм, вага — 3,2 тоны. Аўтамабіль можа разагнацца да максімальных 200 км/г за 10,5 секунды. Ён мае поўны прывад і гідрапнеўматычную падвеску.

Фота, відэа: vsr.mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі