Зноў моцны вецер: сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Вецер

Вецер / unsplash

У Мінску і многіх іншых рэгіёнах Беларусі ў нядзелю зноў можа падзьмуць моцны вецер, кажуць у Гідраметцэнтры. Сіноптыкі папярэдзілі аб аранжавым узроўні небяспекі.

"Удзень 11 жніўня (нядзеля) чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с", — кажуць у Гідраметцэнтры.

А што з тэмпературай? Пахаладае. На надвор'е ў Беларусі ў нядзелю будзе ўплываць прахалодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткія дажджы. Днём магчымыя навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе +9..+ 15°С, максімальная днём +18..+24°С. На поўдні Беларусі крыху цяплей: +26°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі