Беларускі МЗС прыгразіў краінам ЕС "пажарам", які "ахопіць увесь рэгіён"

Міністэрства замежных спраў Беларусі

Міністэрства замежных спраў Беларусі / sb.by

Беларусь будзе ў поўнай меры выкарыстаць сваё права на самаабарону, гаворыцца ў афіцыйнай заяве беларускага МЗС. Такім чынам чыноўнікі дапоўнілі заяву Аляксандра Лукашэнкі, які сказаў, што ў ноч з пятніцы на суботу ўкраінскія беспілотнікі нібыта парушылі паветраную прастору Беларусі.

"Звяртаемся да народаў суседняй Еўропы: у выпадку пашырэння канфлікту пажар ахопіць увесь рэгіён і перакінецца, у тым ліку, на краіны ЕС. Пераможцаў не будзе! Астудзіце ваяўнічых палітыкаў!" — гаворыцца ў заяве беларускага МЗС.

Сёння Мінабароны Беларусі заявіла аб планах перакінуць у памежныя з Украінай рэгіёны рэактыўныя сістэмы "Паланэз" і комплексы "Іскандэр". Ва ўкраінскім Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны ўжо пракаментавалі гэтыя дзеянні беларускага боку. Там лічаць заявы беларускіх чыноўнікаў спробай адцягнуць увагу Кіева і справакаваць перакідку ўкраінскіх войскаў для дадатковай абароны мяжы з Белруссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі