Відэа ад Купалаўскага тэатру: "Мы хутка вернемся ў наш дом"

Відэа ад Купалаўскага тэатру: "Мы хутка вернемся ў наш дом"

Купалаўскі тэатр змясціў на YouTube відэаролік пад назвай "Мы хутка вернемся, сябры!". Як вядома, з красавіка з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса яму давялося адмяніць спектаклі і часова перайсці выключна ў анлайн.

"Сумуем па вас, шаноўныя нашы гледачы, пішуць купалаўцы. — Па вашых усмешках, эмоцыях, апладысментах, па вашай прысутнасці. Мы хутка вернемся ў наш дом. У Купалаўскі!".

Аптымізму гледачам надае з'яўленне ў канцы роліка вясёлага Янкі Купалы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі