Віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук асуджаны на 15 сутак

Віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук SDS асуджаны на 15 сутак, паведамляе @christianvision. 

Настаяцель каталіцкага прыходу Святога Духа ў Віцебску быў затрыманы 15 ліпеня. Яго абвінаваліці па частцы 1 артыкула 24.23 — парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. 

Надоечы епіскап Юрый Касабуцкі заклікаў вернікаў маліцца за затрыманага Андрэя Вашчука.

"Гэта Святар (я свядома пішу гэтае слова з вялікай літары ў дачыненні да айца Андрэя) па Божым провіду і высакародны чалавек. Мы молімся за ўсіх, каму патрэбная Божая дапамога падчас выпрабаванняў, асабліва падчас пераследу і рэпрэсій", — адзначыў біскуп.

Таксама Касабуцкі заклікаў усіх святароў 18 ліпеня адслужыць святую імшу за затрыманага ксянза. 

Суд над ксянзом Андрэем Вашчуком SDS прайшоў у закрытым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.