"Віцебск" у гасцях абыграў "Іслач"

"Віцебск" у гасцях абыграў "Іслач"

"Віцебск" у гасцях абыграў "Іслач" — 1:0. Адзіны гол на 55-й хвіліне забіў бразілец Мараньяё Вандэрсан. Матч прайшоў у Маладзечне.

Такім чынам у сераду стартаваў 10-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Таксама сёння згуляюць БАТЭ і "Спадарожнік". Іншыя паядынкі тура прызначаны на 21-22 траўня. Справа ў тым, што БАТЭ і "Іслач" 23 траўня ў Гомелі згуляюць у фінале Кубка Беларусі. Таму іх матчы ў першынстве перанеслі на сярэдзіну тыдня.

"Віцебск" у гасцях абыграў "Іслач"
Расклад тура / @bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі