Віцэ-прэм'ер лічыць, што будаўнікі рабуюць вяскоўцаў

Сярэдні кошт будаўніцтва дома на вёсцы плошчай 70 кв.м роўны прыкладна 1 мільярду 200 мільёнам рублёў. Такую лічбу намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы назваў сапраўдным рабаваннем вяскоўцаў, перадае БЕЛТА.





Гэта памылка і архітэктараў, і будаўнікоў, якія рэалізуюць такія дарагія праекты, лічыць чыноўнік. Будаўнікі без усялякага сораму робяць усё, каб праект быў як мага даражэйшы. Яны выбіраюць пляцоўкі на ўскраіне вёскі, куды трэба цягнуць інжынерныя сеткі і ўсе камунікацыі, каб такім чынам зарабіць на вяскоўцах.





"Мы павінны спыніць гэтую халяву для будаўнікоў і даць магчымасць вяскоўцам будаваць самім, і самім выбіраць праекты. Пры гэтым кошт жылля, што ўзводзіцца пад ключ не павінен перавышаць 500-600 мільёнаў рублёў", — заявіў Русы.





На думку віцэ-прэм'ера, трэба правесці рэвізію ўжо збудаванага па праграме развіцця вёскі жылля і будаваць яго толькі там, дзе ёсць патрэба ў замацаванні спецыялістаў.





Фота — ctv.by