Віцэ-прэм'ер Беларусі лічыць арабскіх эміраў рэспубліканцамі

Намеснік прэм'ер-міністра каментаваў журналістам сітуацыю вакол беларуска-расійскага "калійнага скандалу". Ён заклікаў не палітызаваць сітуацыю. Па словах чыноўніка, якія перадае БЕЛТА, "Беларуськалію" спатрэбіцца ад двух да чатырох месяцаў, каб аднавіць рынкі, набраць абароты і працаваць далей.



Потым Пракаповіч паведаміў, што ідзе пастаянная праца па аднаўленні сувязяў і стварэнні новых кантактаў: "Ужо ёсць дамова на пастаўку 3 мільёнаў тон калійных угнаенняў з Арабскімі Эміратамі, Катарам і іншымі рэспублікамі".



Нагадаем, што і ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, і ў Катары улады трымаюць шэйхі, там абсалютная манархія. Чаму высокапастаўлены беларускі чыноўнік назваў іх рэспублікамі, можна толькі здагадвацца.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі