Viber стаў беларускамоўным

Viber стаў беларускамоўным

Viber стаў беларускамоўным, хоць пакуль яшчэ ў тэставым рэжыме. Як адзначае TUT.by, папулярны месенджар дадаў беларускую мову да спіса тых, якія падтрымліваюцца. Цяпер можна ўсталяваць на тэлефон і таку моўную версію.

Зрабіць гэта проста. Трэба спампаваць у Play Market або Apple Store апошнюю версію Viber, зайсці ў "Налады", абраць "Агульнае" і паставіць птушку насупраць "Беларуская".

Пасля гэтага інтэрфейс дадатку стане беларускім.

Viber стаў беларускамоўным

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі