Вера Лапко не дагуляла матч на Australian Open

Вера Лапко не дагуляла матч на Australian Open

Вера Лапко не дагуляла свой стартавы матч на Australian Open. У 1/64 фіналу беларуская тэнісістка гуляла з Юханай Ларсан са Швецыі. Першы сэт Лапко прайграла на тай-брэйку — 6:7(5:7). У другім сэце пры ліку 0:3 яна адмовілася ад барацьбы.

У 1/32 фіналу ўжо выйшла беларуска Арына Сабаленка, якая абыграла расіянку Ганну Калінскую.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі