У гарах Кыргызстана зніклі альпіністы з Беларусі

Горы ў Кыргызстане

Горы ў Кыргызстане / morena.kz

У гарах Кыргызстана зніклі грамадзяне Беларусі. Група альпіністаў з двума беларусамі не выходзіць на сувязь з 4 жніўня, паведамляе АНТ.

Яны здзейснілі ўзыходжанне на пік Курумды на Заалайскім хрыбце. 4 жніўня альпіністы паведамілі аператару, што гатовы спусціцца да базавага лагера, аднак не з'явіліся ў прызначаным месцы.

Маршрут быў узгоднены і зарэгістраваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.