Сабаленка стартавала на Australian Open з перамогі

Сабаленка стартавала на Australian Open з перамогі

Арына Сабаленка (11-я ў рэйтынгу WTA) стартавала на Australian Open з перамогі. У двух сэтах беларуска абыграла расіянку Ганну Калінскую — 6:1, 6:4. Паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну.

У 1/32 фіналу Сабаленка сустрэнецца з Кейці Бултэр з Вялікабрытаніі, 97-й ракеткай свету.

Як вядома, паводле букмекераў, Арына Сабаленка ўвайшла ў ТОП-5 фаварытак адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Сабаленка стартавала на Australian Open з перамогі
pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі