Стала вядома, каму будзе прысуджацца прэмія Евы Вежнавец
Святлана Курс (Ева Вежнавец) / Еўрарадыё
Стала вядома, каму будзе прысуджацца прэмія Евы Вежнавец, якую засноўвае беларуская літаратурная супольнасць.
"Мы засноўваем яе, каб ушанаваць памяць Евы Вежнавец і падтрымаць беларускіх пісьменніц. Прэмія будзе прысуджацца беларускай пісьменніцы. Журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу аўтаркі", — гаворыцца ў тэлеграм-канале прэміі.
Як паведамлялася раней, прызавы фонд прэміі пачнуць фармаваць на кніжным кірмашы, які пройдзе ў Варшаве 9 жніўня ў бары Karma Crew. У фонд прэміі будзе перададзеная частка выручкі ад продажаў кніг. Пазней арганізатары прэміі абяцаюць адкрыць асобны збор.
Першае ўручэнне прэміі плануецца да канца 2026 года.
Заснавальнікамі прэміі выступілі Святлана Алексіевіч, "Медыязона.Беларусь", Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў, выдавецтва "Пфляўмбаўм", Інстытут беларускай кнігі, незалежныя беларускія выдавецтвы і фестываль PRADMOVA.
Святлана Курс, якая пісала пад псеўданімам Ева Вежнавец, памерла 19 ліпеня 2026-га пасля працяглай анкалагічнай хваробы. Найбольшую вядомасць ёй прынесла аповесць "Па што ідзеш, воўча?", жанр якой аўтарка вызначыла як "балотная казка".