Вецер паваліў дрэвы ўздоўж трасы Мінск—Магілёў

Моцны вецер паваліў дрэвы ўздоўж аўтамабільнай дарогі М-4 Магілёў—Мінск. Таксама пацярпеў мемарыяльны комплекс у Буйнічах, перадае тэлерадыёкампанія "Магілёў".



Парывы ветру дасягалі 18 метраў у секунду. На працягу аўторка работнікі прадпрыемства "Магілёўзеленбуд" прывялі ў парадак мінскую шашу, мемарыял, а таксама прыбралі галінкі з магілёўскіх вуліцаў.



Масавых адключэнняў электрычнасці на тэрыторыі Магілёўшчыны не зарэгістравана.  



Фота — crimea.vgorode.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі