Вы тут

Вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду чакаецца 23 студзеня

БЕЛТА

23 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі пройдзе невялікі снег, а ўдзень істотных ападкаў не прагназуецца. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні парывісты да 14 метраў за секунду, удзень парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. 

Уначы тэрмометры пакажуць -5...+1. Удзень чакаецца ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.