Вы тут

Вайсковыя часці радыёэлектроннай барацьбы атрымалі новыя станцыі перашкод

Фота: Міністэрства абароны

Экіпажы вайсковай часці 97061 атрымалі сёння станцыі радыёперашкодаў Р-934УМ2, інфармуе прэс-служба Міністэрства абароны. Перадаў іх часці начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў. 

Своеасаблівы "падарунак" прымеркаваны да прафесійнага свята — Дня спецыяліста радыёэлектроннай барацьбы.  Ён адзначаецца 16 снежня. Напярэдадні гэтага свята другі год запар прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу краіны пастаўляюць сучасную тэхніку ў вайсковыя часці радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ).

Новая тэхніка здольная выявіць крыніцы радыёвыпраменьвання і вызначыць іх месцазнаходжанне як на зямлі, так і ў паветры. Апаратура распазнае аналагавыя і лічбавыя віды сігналаў і эфектыўна стварае перашкоды на зададзеных частотах.