Вы тут

"Вам": Беларускія музыкі запісалі песню пратэста на верш Уладзіміра Някляева

Уладзімір Някляеў / Еўрарадыё

Беларускія музыкі на чале з гутом "Naka" запісалі песню пратэста на верш Уладзіміра Някляева "Вам".  У праекце таксамапрынялі ўдзел лідары гуртоў "DZIECIUKI", "Петля пристрастия", "РСП" і "Rostany". 

Уладзімер Някляеў напісаў гэты верш пасля Плошчы 2010 году, калі выйшаў з турмы, але апублікаваў толькі 5 ліпеня 2020 году.  Гэта стала яго рэакцыяй на словы Лукашэнкі, калі той нагадаў, як ва Узбэкістане расстрэльвалі дэманстрантаў. 

Музыку да песні "Вам" напісаў гурт "Naka".

“Песня пісалася лёгка, на адным дыханні, бо словы Уладзіміра Някляева зараз блізкія кожнаму беларусу. Я ад усяго сэрца дзякую ўсім неабыякавым, з кім разам стваралася гэтая песня. Я ад усёй душы ўдзячная ўсім, каго яна падштурхне апамятацца і не спрыяць подласці і хлусні”, — напісала пра трэк лідарка гурта Анастасія Шпакоўская.

 Відэакліп, які быў размешчаны ў YouTube, зняў і змантаваў пры садзеянні кампаніі "Годна" рэжысэр Аляксандар Духан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.