Валютныя разлікі вяртаюцца — пакуль у сферы грузаперавозак

Разлічвацца валютай можна будзе за грузы, якія ідуць з-за мяжы або транзітам / sb.by​
Разлічвацца валютай можна будзе за грузы, якія ідуць з-за мяжы або транзітам / sb.by​

Беларускія юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія працуюць у сферы грузаперавозак, з гэтага часу могуць расплачвацца за паслугі ў замежнай валюце. Гэта прадугледжана пастановай урада. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававовм партале.

Гаворка ідзе пра разлік за грузы, якія ідуць "за межы і з-за межаў Рэспублікі Беларусь, за межамі Рэспублікі Беларусь, пры транзіце праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь". Пакуль дазвол на валютныя разлікі для грузаперавозчыкаў уведзены да 1 студзеня 2025 года.

Пастанова ўступае ў сілу з 9 ліпеня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі