В.Акудовіч: Пасля 11 верасня 2001 года Беларусь патрапіла ў "вось зла"

ЗША аддае даніну памяці ахвярам трагедыі 11 верасня 2001 г., калі ў выніку тэрарыстычнай атакі на Міжнародны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку загінулі амаль 3 тыс. чалавек.
Ці мае гэты тэракт значэнне для Беларусі? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да філосафа Валянціна Акудовіча. Акудовіч: Я думаю, што свет 11 верасня нічым не розніцца ад свету 10 верасня. Тэракт проста засведчыў, у якім свеце мы жывем. Што да Беларусі, то мы патрапілі пад антытэрарыстычную глабальную акцыю, якую ініцыяваў амерыканскі ўрад. Ён адразу вызначыў месцы, скуль растуць ногі ў тэрарызму, і канцэптуальна заняўся гэтымі месцамі, найперш аб’яднаўшы іх метафарай “вось зла”.  Да краінаў “восі зла” яны сталі прыпісваць і Беларусь. Акцыі і стаўленне амерыканскага ўраду выкліканыя не гэтулькі недэмакратычнасцю беларускага ўраду, колькі тым, што з гледзішча амерыканскага ўраду, кожны недэмакратычны ўрад мае ў сабе тэрарыстычны патэнцыял.


Святлана Адзінец, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі