Ва Умані працягваюць разбіраць завалы, загінулых ужо 17 чалавек
![Ратавальная аперацыя працягваецца / t.me/hromadske_ua/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/R2.jpg.webp?itok=b3MI0_oZ)
Ратавальная аперацыя працягваецца / t.me/hromadske_ua/
Ва Умані ў Чаркаскай вобласці працягваюць разбіраць завалы, загінулых ужо 17 чалавек, сярод іх трое дзяцей. Амаль два дзясяткі пацярпелых. Уначы расійская ракета трапіла ў шматпавярховік ва ўкраінскім горадзе, паведамляе hromadske.ua.
На месцы працуюць дзясяткі адзінак тэхнікі і паўтары сотні ратавальнікаў. 27 кватэр былі цалкам знішчаныя. Пад заваламі яшчэ могуць быць людзі. Ва Умані працуе ДНК-лабараторыя для ідэнтыфікацыі цел загінулых.
"Расійскі тэрор пераможам толькі супольна — зброяй для Украіны, самымі жорсткімі санкцыямі супраць дзяржавы-тэрарыста, справядлівымі прысудамі для забойцаў", — піша прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
![Ва Умані працягваюць разбіраць завалы, загінулых ужо 17 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/222_32.jpg.webp?itok=N7ZCgZTi)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.