Ва Украіну не пусцілі дырэктара мінскага карпункту НТВ

Сяргей Савін
Сяргей Савін

Ва Украіну не пусцілі дырэктара мінскага карпункту НТВ Сяргея Савіна. 13 снежня ён прыляцеў у кіеўскі аэрапорт "Барыспаль" з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", але не змог прайсці памежны кантроль.

"Прыляцелі раніцай у "Барыспаль", далей штатная працэдура прахаджэння кантролю, — распавёў Савін. — Адразу заявілі, хто мы, што мы, якія мэты, наколькі прыляцелі ў Украіну, што збіраемся рабіць. Былі заяўленыя тэмы: вынікі расследавання забойства Паўла Шарамета, газавыя перамовы Расіі і Украіны, ну і абяцаныя прэзідэнтам Зяленскі абмены палонных да канца года і магчымае спыненне агню на лініі судакранання.

Аддалі дакументы, усё адбывалася ветліва, дыпламатычна. Пасля запрасілі да адказнай асобы. Вось такое было ўручанае рашэнне: адмова ў перасячэнні дзяржаўнай мяжы на ўезд ва Украіну. Прычына афіцыйная — я не змог пацвердзіць мэту запланаванага знаходжання тут".

Сяргей Савін нарадзіўся ў Самары ў 1977 годзе. З лістапада 2004 года — на НТВ, цяпер працуе і жыве ў Беларусі. У 2014 годзе ўзнагароджаны расійскай медалём ордэна "За заслугі перад Айчынай" I ступені за аб'ектыўнае асвятленне падзей у Крыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі