Ва Украіне загінуў былы баец палка Каліноўскага Пшэмыслаў Расевіч

Пшэмыслаў "Кордзіян" Расевіч

Пшэмыслаў "Кордзіян" Расевіч / t.me/KalinouskiPolk/

Ва Украіне "падчас выканання баявых абавязкаў" загінуў былы баец палка Каліноўскага Пшэмыслаў "Кордзіян" Расевіч, паведамляе падраздзяленне. Грамадзянін Польшчы меў беларускія карані, таму не выпадкова абраў на пачатку сваёй службы ва Украіне полк Каліноўскага. Ён "валодаў беларускай мовай і цікавіўся нашай гісторыяй і культурай, лічыў Беларусь сваёй другой бацькаўшчынай"

Пасля сыходу з палка Расевіч быў валанцёрам, а пасля ўступіў у адно з падраздзяленняў УСУ.

Развітанне з Пшэмыслам Расевічам 14 жніўня прайшло ў Львове.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі