Ва Украіне загінуў 42-гадовы беларус — на МАЗе трапіў пад цягнік
![Ва Украіне загінуў 42-гадовы беларус — на МАЗе трапіў пад цягнік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zdarzyt.jpg.webp?itok=cuinIBJP)
Ва Украіне загінуў 42-гадовы беларус — на МАЗе трапіў пад цягнік. Здарэнне адбылося яшчэ ўдзень 1 кастрычніка ў Жытомірскай вобласці на рэгуляваным пераездзе каля вёскі Выступовічы. Як інфармуе ўкраінская паліцыя, грузавік выехаў на адкрыты пераезд. Якраз у гэты момант з'явіўся цягнік (не ўдакладняецца, пасажырскі ці грузавы). Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Паліцыя праводзіць расследаванне.