Ва Украіне ў аўтааварыю трапіў мікрааўтобус, загінула беларуска

Ва Украіне ў аўтааварыю трапіў мікрааўтобус, загінула беларуска

Ва Украіне ў аўтааварыю трапіў мікрааўтобус, загінула беларуска. Трагічнае здарэнне адбылося 23 чэрвеня на трасе Ковель — Жовква ў Сакальскім раёне. Як інфармуе прэс-служба Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласці, 59-гадовы кіроўца Skoda Octavia, мясцовы жыхар, заснуў за рулём і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Двое кіроўцаў легкавікоў імгненна адрэагавалі — з'ехалі ў кювет. А 35-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen LT пазбегнуць сутыкнення не змог.

У мікрааўтобусе было 9 пасажыраў. Адзначаецца, што ўсе яны замежнікі, але грамадзянства не ўдакладняецца (верагодна, беларусы). Паліцыя паведамляе толькі, што грамадзянства Рэспублікі Беларусь мела загінулая жанчына (яна атрымала цяжкія траўмы і памерла). Сем чалавек шпіталізаваныя. Кіроўца Volkswagen LT, жыхар Валынскай вобласці, ад шпіталізацыі адмовіўся. А вось вадзіцеля Skoda Octavia завезлі ў бальніцу. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Беларускія дыпламаты высвятляюць абставіны здарэння, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі