Вы тут

Ва Украіне пачалі збіраць сродкі на "Армію дронаў"

Украінцы збіраюцца масава выкарыстоўваць дроны на фронце / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Ва Украіне пачалі збіраць сродкі на "Армію дронаў". Пра сумесны праект з Генштабам украінскіх Узброеных сіл і фандрэйзінгавай платформай United24 паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр лічбавай трансфармацыі Міхайла Фёдараў.

"Мы сфармавалі сістэмнае бачанне, каб усю лінію фронту шырынёй каля 2470 км закрыць дронамі, — піша Фёдараў. — Яны дазволяць маніторыць дзеянні ворага, мяняць ваенныя стратэгіі і ў далейшым захаваць як мага больш жыццяў вайскоўцаў. У гэтым ім дапаможа тэхналагічная Армія дронаў".

Ужо былі пратэставаныя "розныя дроны". На першым этапе будзе набыта 200 беспілотнікаў, якія "могуць лятаць да 24 гадзін на адлегласць 160 км і пры гэтым заставацца амаль незаўважнымі для ворага".

Украінскія вайскоўцы актыўна выкарыстоўваюць беспілотнікі ў баях супраць расійскіх войскаў. Яны адыгралі важную ролю ў нядаўнім вызваленні вострава Змяіны ў Чорным моры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.