Ва Украіне арыштавалі крымскага вайскоўца, які здрадзіў прысязе

Сяржанта, які служыў у Крыме, затрымалі ў Джанкоі, пры перасячэнні мяжы. Следчыя галоўнай ваеннай пракуратуры паведамілі, што гэты арышт пакуль адзіны ва Украіне, інфармуе УНІАН.

Да анэксіі Крыму хлопец служыў кантрактнікам ў Перавальным. Месяц таму ён затэлефанаваў маці і сказаў, што выязджае дадому: яму нібыта прапанавалі працу ў Кіеве. Аднак ні дадому, ні ў Кіеў сяржант не даехаў.

Пры перасячэнні мяжы салдата арыштавалі за дэзерцірства. Яму пагражае ад 2 да 5 гадоў зняволення.

Маці распавяла, што год таму ў часці Уладзіміра большасць вайскоўцаў перайшлі на бок Расіі, у тым ліку камандзір. Сама жанчына прасіла сына кінуць усё і вяртацца дадому. Але хлопец не хацеў пакідаць саслужыўцаў і нявесту, якая была на пятым месяцы цяжарнасці. Але потым яна страціла дзіця, і Уладзімір разышоўся з ёй. Пасля гэтага ён і надумаў вярнуцца на радзіму.

Зараз у дзяржаўнай здрадзе і дэзерцірстве следчыя Украіны абвінавачваюць больш за шэсць тысяч вайскоўцаў, якія засталіся ў Крыме.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі