Крымскі мост зноў у дыме
![Крымскі мост 12 жніўня 2023 года / калаж Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-08/most_4.jpg.webp?itok=tO6Q4UEn)
Крымскі мост 12 жніўня 2023 года / калаж Еўрарадыё
Крымскі мост дыміцца адразу ў некалькіх месцах. На відэа, якія людзі публікуюць людзі з пляжу побач, бачна мінімум чатыры ачага. У Керчы людзі чулі некалькі гучных гукаў.
Акупацыйныя ўлады Крыма заявілі, што каля маста збілі 2 украінскія ракеты, а дым — нібыта адмысловая “завеса”.
Калі версія з украінскімі ракетамі правільная, то гэта ўжо трэці выпадак, калі Украіна паспяхова атакавала збудаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.