Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключылі толькі 30 апазіцыянераў

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па ўсёй Беларусі ўключана толькі 30 прадстаўнікоў апазіцыйных партый. Пра гэта 27 жніўня паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, з 172 вылучаных прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў склад камісій уключана 4 чалавекі, з 147 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" — 21, з 96 прадстаўнікоў Партыі БНФ — 2, з 49 прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — 3, інфармуе БелаПАН.

У той жа час у склад камісій уключана 926 прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (з 1082 вылучаных), 735 членаў Камуністычнай партыі Беларусі (919), 635 прадстаўнікоў Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі (687) і 610 членаў Беларускай аграрнай партыі (674).

Агулам у склад 6 080 участковых выбарчых камісій уключылі 66 941 чалавека. Фармаванне камісій было завершанае 26 жніўня.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі