Узнагародзілі беларускую брыгаду грузавога цягніка, які падарвалі на Браншчыне
![На месцы дыверсіі / t.me/sskarnaukhov/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Bransk.jpg.webp?itok=QI8Hdlte)
На месцы дыверсіі / t.me/sskarnaukhov/
Узнагародзілі беларускую брыгаду, цеплавоз якой вясной падарвалі "партызаны" на Браншчыне. Машыніста Віталя Федарцова і яго памочніка Рамана Пузырына адзначылі "за аператыўныя і пісьменныя дзеянні, якія дазволілі мінімізаваць наступствы нестандартнай сітуацыі". Што яны зрабілі? Выкарысталі экстранае тармажэнне — адзіны магчымы варыянт дзеянняў, піша belzhd.site.
Падзякі ўручалі 31 траўня ўрачыста ў лакаматыўным дэпо ў Гомелі. З Мінска прыехалі двое прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларускай чыгункі.
Дыверсія на чыгунцы ў Бранскай вобласці РФ адбылася 1 траўня. Быў падарваны грузавы цягнік, які вёз нафтапрадукты і піламатэрыялы. З рэек сышлі двухсекцыйны цеплавоз і пяць вагонаў, узнік пажар. З бакаў цеплавоза выцекла 12 тон дызельнага паліва. Рух цягнікоў на гэтым участку чыгункі прыпынены. Паведамлялася, што беларуская брыгада толькі крыху пацярпела.
Затрымаць "партызан" расійскім сілавікам не ўдалося.
![Узнагародзілі беларускую брыгаду грузавога цягніка, які падарвалі на Браншчыне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Bry.jpg.webp?itok=_-6L_nTj)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.