Вы тут

Уздоўж роварнай дарожкі каля Камароўскага рынку паставілі агароджу

Яўген Харужы, TUT.by

Роварную дарожку, якая нядаўна з'явілася на вуліцы Веры Харужай у Мінску, агарадзілі плотам. Агароджу паставілі толькі там, дзе роварная паласа выходзіць на тратуар, піша TUT.by.

Эксперыментальную роварную дарожку адкрылі ў Мінску напрыканцы чэрвеня: раварыстам дазволілі на ёй ездзіць па праезнай частцы ад плошчы Якуба Коласа да вуліцы Куйбышава. Па тратуары трэба аб'язджаць толькі прыпынак грамадскага транспарту каля гандлёвага цэнтра "Пасаж". Дарожку для раварыстаў на тратуары пазначылі зялёным колерам, але гэтага выявілася недастаткова, таму ўзнікла патрэба ў плоце. Вядома, што на веладарожку выходзілі пешаходы, некаторыя гандляры выкладалі свае тавары, а таксама паркаваліся аўтамабілі.

Агароджу паставілі для таго, каб развесці плыні пешаходаў і раварыстаў.