УСУ патрэбныя грузавікі-дастаўшчыкі, а не польскія самалёты. Тлумачым чаму

Грузавік Oshkosh M1120A4 HEMTT LHS з браняванай кабінай / oshkoshdefense.com
Грузавік Oshkosh M1120A4 HEMTT LHS з браняванай кабінай / oshkoshdefense.com

Захад дапамагае Украіне знішчаць расійскія акупацыйныя войскі, пастаўляючы ўзбраенне і боепрыпасы. Але што неабходна УСУ ў першую чаргу?

Патрэбныя не польскія МіГі і не "Калашнікавы", а артылерыя і сучасныя цяжкія грузавікі-дастаўшчыкі, мяркуе вайсковы аглядальнік канала "Информация". І тлумачыць чаму.
 

Паспрабуй збі снарад, які ляціць 500 метраў за секунду

— Усе, напэўна, ужо чулі, што стралковая зброя ў гэтай вайне практычна нічога не вырашае. Большасць тэхнікі і асабовага складу знішчаецца на адлегласці. А каб знішчыць цэль на адлегласці, трэба даставіць да гэтай цэлі выбухоўку, пажадана шмат, з бяспечнай адлегласці, з максімальнай дакладнасцю і мінімальным коштам, піша аглядальнік "Информации". — Адна батарэя M-777 [амерыканскія лёгкія буксаваныя 155-міліметровыя гаўбіцы] з шасці гармат, кожная з якіх за адну хвіліну выпускае чатыры снарады масай 43 кілаграмы, дастаўляе да праціўніка на адлегласць 15-25 кіламетраў больш за тону боепрыпасаў. Гэта аналаг дзвюх велізарных авіяцыйных бомбаў "ФАБ-500" альбо дзвюх ракет "Іскандэр" або "Калібр". Кожную хвіліну. А ў дывізіёне такіх батарэй тры.

Больш за тое, такая батарэя можа стаяць днямі і кожныя паўгадзіны закідваць па некалькі тон боепрыпасаў. Ва Украіны ўжо 16 батарэй M777. Да таго ж самалёт можна збіць, крылатую ракету перахапіць. А невялікі снарад, які ляціць з хуткасцю 500 метраў за секунду, — малаімаверна.

ВСУ нужны грузовики-доставщики, а не польские самолёты. Объясняем почему
Стрэл з гаўбіцы M777A2 / Lance Cpl. Jose D. Lujano

Цяжкасці з лагістыкай

— Але тут іншая праблема: грузападымальнасць вялізнага транспартнага самалёта — да 77 тон. Акрамя саміх снарадаў, яшчэ ёсць кідальныя зарады да іх, упакоўка і гэтак далей, — апісвае складанасці лагістыкі аглядальнік "Информации". — У выніку адным рэйсам улезе да 360 снарадаў калібру 155 мм. Потым трэба перагрузіць гэта ўсё ў грузавыя аўтамабілі і давезці да пазіцый. M1083A1 [грузавікі вытворчасці ЗША], якімі буксуюць самі гаўбіцы, могуць цягнуць да чатырох тон (пару дзясяткаў снарадаў), таму грузавікоў і/або рэйсаў трэба будзе шмат.

ВСУ нужны грузовики-доставщики, а не польские самолёты. Объясняем почему
Грузавік Oshkosh PLS A1 M1074A1 / military-today.com
ВСУ нужны грузовики-доставщики, а не польские самолёты. Объясняем почему
Той самы Oshkosh PLS A1 M1074A1 на разгрузцы / i.wheelsage.org

— Вялізныя грузавікі M1120 HEMTT LHS і M1074A1 PLS, якія выкарыстоўваюцца артылерыйскімі батальёнамі войска ЗША для падвозу боекамплекта, могуць за раз даставіць 120 і 172 камплекты з снарада + зарада + узрывальніка адпаведна. Але ў нас такіх машын няма, — канстатуе ваенны аглядальнік.

ВСУ нужны грузовики-доставщики, а не польские самолёты. Объясняем почему
"Вось так падвозяць снарады брытанцы і амерыканцы. Усё на стандартызаваных палетах пад кожны від боепрыпаса. Ніякіх гор скрынь няма. Мінімум ручной працы" / U.S. Army photo by 2nd Lt. Gabriel Jenko

Войску патрэбныя грузавікі!

— Гэтага боекамплекта, які дастаўляецца пасля ўсіх лагістычных цяжкасцяў адным амерыканскім ваенна-транспартным самалётам C-17, хопіць адной батарэі на дзень не асабліва актыўных баявых дзеянняў або паўгадзіны бесперапыннага агню. А такіх батарэй у нас ужо шаснаццаць, — нагадвае аглядальнік "Информации".

ВСУ нужны грузовики-доставщики, а не польские самолёты. Объясняем почему
Узбраенне па ленд-лізе можна дастаўляць з дапамогай ваенна-транспартнага самалёта Boeing C-17 Globemaster / russian.people.com.cn

— Таму цяпер няма сэнсу прасіць больш гаўбіц. Трэба прасіць грузавікі M1120 HEMTT LHS і M1074A1 PLS і вельмі тэрмінова выбудоўваць вельмі складаныя лагістычныя сістэмы для забеспячэння ўжо наяўных гармат. А гэта нашмат складаней, чым за шэсць дзён перавучыць артылерыстаў на гаўбіцы M777, — рэзюмуе эксперт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі