Устаноўчы з'езд грамадскага аб'яднання “Альтэрнатыва” прайшоў у Мінску

Такое рашэнне 2 лістапада ў Мінску прынялі дэлегаты з'езду арганізацыі, якую неўзабаве яны паспрабуюць зарэгістраваць. “Альтэрнатыва” зарэгістраваная у Латвіі, неўзабаве атрымае афіцыйны статус у Польшчы. У планах актывістаў таксама рэгістрацыя арганізацыі ў Літве. Да 12 лістапада дакументы для рэгістрацыі “Альтэрнатывы” у Беларусі будуць накіраваныя ў Міністэрства юстыцыі.

Напярэдадні з'езду аргкамітэт па стварэнні гэтага аб'яднання зарэгістраваў 32 дэлегаты, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у працы з'езду. Падчас самога сходу падліковая камісія зафіксавала 20 дэлегатаў. Такім чынам, кворум адбыўся, інфармуе БелаПАН.

Фота ampby.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі