Усіх беларускіх баброў пералічаць навукоўцы

Да пачатку 2008 года беларускія навукоўцы пералічаць усіх баброў, якія жывуць на тэрыторыі нашай краіны. Апошнім часам іх становіцца ўсё больш, але падлікам баброў ніхто не займаўся. Паводле розных ацэнках, у краіне сёння знаходзіцца ад 60 да 100 тысяч баброў.

Рост іх колькасці звязаны з тым, што ў паляўнічых няма цікаўнасці да гэтага звера, сцвярджаюць у Інстытуце заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук. Пасля таго, як баброў падлічаць, навукоўцы распрацуюць захады па рэгуляванню іх колькасці.

Тэлеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі