Усе беларусы, якія захварэлі на менінгіт у Расіі, паправіліся
![Беларусаў, якія хварэлі на менінгіт, выпісал з лякарняў / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/doctor-1212.jpg.webp?itok=O4Ge2ZR5)
Беларусаў, якія хварэлі на менінгіт, выпісал з лякарняў / pixabay.com
Усе беларусы, якія захварэлі на менінгіт у Расіі, паправіліся і ўжо выпісаныя са шпіталяў. Пра гэта заяўляе беларуская амбасада ў Расіі.
Раней паведамлялася, што дыягназ "менінгіт" быў пастаўлены 12 нашым суайчыннікам. У двух ён не пацвердзіўся, а адзін памёр. Такім чынам, шпіталізаваныя былі дзевяць чалавек.
Успышка менінгіту была зарэгістраваная ў супрацоўнікаў склада Ozon у падмаскоўнай Істры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.