12 грамадзян Беларусі ў Расіі шпіталізаваныя з падазрэннем на менінігіт, паведамляе беларуская амбасада ў РФ.
"У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін — у цяжкім стане. Па непацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін з шпіталізаваных беларускіх грамадзян сёння памёр", — гаворыцца на сайце амбасады.
Дыпламаты заяўляюць, што гатовыя ў межах магчымасцяў дапамагаць грамадзянам Беларусі.
Успышка інфекцыйнага менінгіту адбылася сярод работнікаў склада OZON у падмаскоўнай Істры.