Грамадзянін Беларусі пацярпеў у выніку ўдару беспілотніка па Бранскай вобласці
Машына хуткай дапамогі, фота ілюстрацыйнае / creative commons
Грамадзяніна Беларусі шпіталізавалі ў выніку ўдару беспілотніка па грузавым аўтамабілі ў Бранскай вобласці, паведаміў беларускі МЗС. Пагрозы для яго жыцця няма.
"У Жукаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі ў выніку трапляння БПЛА ў фуру пацярпеў грамадзянін Рэспублікі Беларусь", — паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Вядома, што мужчына працуе дальнабойшчыкам. Яго шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Жукаўскай міжраённай бальніцы.