Вы тут

Усе 4 беларускія клубы развіталіся з футбольнай Лігай канферэнцый

На стадыёне ў Люксембургу была расцяжка з лозунгам "Жыве Беларусь!" і бел-чырвона-белы сцяг

Усе 4 беларускія клубы развіталіся з футбольнай Лігай канферэнцый. Спачатку з яе 2-га раўнда выляцелі брэсцкае "Дынама", БАТЭ і "Тарпеда-БелАЗ" (асабліва ўразіла хатняе разгромнае паражэнне барысаўчан ад батумскага "Дынама" — 1:4). Пасля да іх далучыўся і чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр". Ён двойчы прайграў сціплай камандзе з Люксембурга "Фола": 1:2 у Венгрыі і 0:1 у Люксембургу. Апошні матч гарнякі праводзілі з новым галоўным трэнерам Сяргеем Гурэнкам.

Гэтая катастрофа здарылася ў дзень, калі на футбалістаў з крытыкай абрынуўся Аляксандр Лукашэнка. Яму паведамілі, што ўсе іх жонкі "за БЧБ".

Дарэчы, і ў Токіа ў беларускіх алімпійцаў пакуль няма ніводнага медаля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.