Урад Германіі заклікае афіцыйны Мінск да дыялогу з Каардынацыйнай радай

Урад Германіі заклікае афіцыйны Мінск да дыялогу з Каардынацыйнай радай

Урад Германіі заклікае афіцыйны Мінск да дыялогу з Каардынацыйнай радай беларускай апазіцыі. Таксама Берлін асуджае чарговыя затрыманні пратэстоўцаў у Беларусі (у нядзелю было затрымана больш за тысячу чалавек). Як паведамляе ТАСС, пра гэта на брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфэн Зайберт. Ён падкрэсліў, што беларусы масава выходзяць на вуліцы, "каб мірна выступіць за пераўтварэнні ў іх краіне".

"Урад ФРГ уражваюць іх мужнасць і бясстрашнасць, — кажа Зайберт пра беларускіх пратэстоўцаў. — ...Як і ў мінулыя тыдні і месяцы, справа зноў дайшла да затрыманняў".

У Беларусі за тры месяцы пратэстаў сілавікі затрымалі каля 20 тысяч чалавек. Гэта проста неймаверная лічба для еўрапейскай краіны ў XXI стагоддзі.

"Урад ФРГ асуджае рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, якія працягваюцца доўгі час, — працягвае афіцыйны прадстаўнік ураду Германіі. — Мы зноў заклікаем кіраўніцтва краіны неадкладна адмовіцца ад такіх супрацьпраўных дзеянняў і спыніць пастаянныя парушэнні правоў чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі