Вы тут

Упершыню ў гісторыі беларускага спорту прызавыя будуць у крыптавалюце

Пераможцы атрымаюць крыптавалюту / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Упершыню ў гісторыі беларускага спорту прызавыя гульцам будуць у крыптавалюце. Пра гэта аб'явіла Беларуская асацыяцыя міні-футбола. Крыптавалюту атрымае пераможца Кубка Беларусі па футзале.

Прэс-служба федэрацыі піша пра тое, што на тры гады ўстанаўліваецца для пераможцаў кубка прызавы фонд у крыптавалюце. Сума не называецца. 12 кастрычніка ў Мінску ў Доме футбола пройдзе прэс-канферэнцыя. На ёй будзе прысутнічаць і "прадстаўнік рэзідэнта Парка Высокіх Тэхналогій, які ўстанавіў прызавы фонд у крыптавалюце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.