Уначы ў суботу ў Беларусі чакаецца да -25 градусаў

У выхадныя дні прагназуецца марознае надвор'е / pixabay.com
У выхадныя дні прагназуецца марознае надвор'е / pixabay.com

У Беларусі ўсталявалася халоднае надвор'е. Уначы ў суботу, 7 студзеня, чакаецца ад 3-8 градусаў марозу на Брэстчыне да -22 на паўночным усходзе, а месцамі і да -25 градусаў. У дзённыя гадзіны на паўднёвым захадзе будзе ад -1 да -7, а на паўночным усходзе — да -16. Невялікія ападкі магчымыя толькі на захадзе нашай краіны.

У нядзелю падобныя ўмовы надвор'я ў Беларусі захаваюцца. Аднак на паўднёвым захадзе ўдзень магчымая плюсавая тэмпература.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі