Вы тут

Уначы ў сераду на ўсходзе Беларусі будзе да 22 градусаў марозу

Зіма ў Беларусі / З архіву Еўрарадыё

У сераду, 12 студзеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікі снег прагназуецца толькі месцамі.

У начныя гадзіны самыя нізкія тэмпературы будуць на ўсходзе краіны — да -22, у іншых рэгіёнах — ад -10 да -16 градусаў (у Мінску — ад -14 да -16). У дзённыя гадзіны на ўсходзе чакаецца 12-16 градусаў марозу, у іншых рэгіёнах — ад -5 да -11 (у сталіцы — ад -8 да -10 градусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.